Конкурс чытачоў

11 красавіка 2013 года адбыўся конкурс маленькіх чытачоў «Мой родны кут….»,  які адлюстраваў вынікі работы па развіццю выразнага маўлення выхаванцаў.

Беларуская мова – самы дарагі скарб у нашай краіне, які перадаецца ў спадчыну з пакалення ў пакалення. Мы беларусы і таму павінны ведаць сваю родную мову, шанаваць яе і ганарыцца ёю заўжды. Сапраўдны народ – гэта той, народ, які любіць сваю мову, не саромеецца на ёй размаўляць. Дык давайце ж размаўляць па-беларуску, шанаваць і паважаць сваю родную мову! Таму ў нашым дзіцячым садку нямала ўвагі ўдзяляецца навучанню дзяцей роднай мове. Для развіцця выразнага маўлення дашкольнікаў мы выкарыстоўваем лепшыя ўзоры славеснага мастацтва.

  Фотарэпартаж конкурса маленькіх чытачоў

Капитошка ясли-сад №41

Наверх